Рух "За Свабоду” вынікі галасавання 19 снежня абнародуе ў оnline-рэжыме

Грамадскае аб'яднанне рух "За Свабоду” вылучыў на прэзідэнцкія выбары больш за 600 назіральнікаў і збіраецца весці прамую трансляцыю вынікаў галасавання праз інтэрнэт. Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік старшыні руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч. Падчас гэтай выбарчай кампаніі рух "За Свабоду” ўпершыню мае магчымасць вылучаць сваіх назіральнікаў у любую выбарчую камісію ў Беларусі і за яе межамі. Па словах Губарэвіча, найбольш актыўнае назіранне прадстаўнікі руху збіраюцца весці ў асноўны дзень галасавання 19 снежня. З дапамогай інтэрнэту сайту http://pyx.by/ актывісты руху будуць аператыўна інфармаваць пра вынікі галасавання па тых участках, дзе прысутнічаюць назіральнікі ад кампаніі:

Губарэвіч: “Падчас гэтай выбарчай кампаніі мы ўпершыню маем магчымасць вылучаць сваіх прадстаўнікоў у любую выбарчую камісію. Мы вылучылі 634 назіральніка, па адным у кожную адпаведную камісію. Мы ставім мэту перад сваімі назіральнікамі – прысутнічаць падчас галасавання, асабліва канцэнтруючы назіранне ў дзень асноўнага галасавання 19 снежня. І другой задачай мы ставім атрыманне вынікаў галасавання па скрынях з асноўнага дня галасавання і таксама агульных вынікаў па кожным адпаведным участку. Мы будзем публікаваць гэтыя вынікі ў рэжыме online”.

Губарэвіч мяркуе, што менавіта ў дзень выбараў 19 снежня будзе найцяжэй падрабіць вынікі галасавання, пры ўмове, што назіральнікі змогуць сачыць за падлікам галасоў і бачыць бюлетэні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі