Рука Масквы: як яе пазбавіцца і якія пагрозы магчымыя ў працэсе — эфір з Усавым
Павел Усаў / Еўрарадыё
Звесткі пра ўмяшальніцтва Масквы ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША выклікалі абурэнне не толькі ў грамадзян гэтай краіны, але і ва ўсім цывілізаваным свеце. Але то ЗША. У выпадку ж умяшальніцтва Масквы, як палітычнага кіраўніцтва, так і расійскіх спецслужб, у беларускія выбары гэта не толькі практычна нікога не абурала ў Беларусі, але і віталася. Маўляў, мы ж не чужыя адно аднаму. Часам нават змаганне за падтрымку Крамля вялося ў шэрагах апанентаў Лукашэнкі. Сам жа ён у гэтым забегу на ўвагу Крамля быў найчасцей наперадзе ўсіх.
Якія пагрозы нясе расійскі ўплыў на сітуацыю ў краіне і чым небяспечная сітуацыя з будучымі “выбарамі”? Ці існуе верагоднасць пачатку ваеннага супрацьстаяння Расіі і NATO і якое месца адведзенае Беларусі? Што адбываецца ў шэрагах беларускіх дэмсіл і ці ёсць у іх магчымасць уплыву на сітуацыю ў краіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.