Румынскі манах збіў беларускага на гары Афон у Грэцыі

Румынскі манах пабіў беларускага, ілюстрацыйнае фота

Румынскі манах пабіў беларускага, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Румынскі манах пабіў беларускага ў адным з манастыроў на святой гары Афон у Грэцыі, піша выданне "Беларусь и мир" са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў нядзелю, 17 верасня. Паводле папярэдніх звестак, манахі выпілі дзве бутэлькі віна, пасля чаго паміж імі ўзнік канфлікт — мяркуецца, прычынай сталі спрэчкі па пытаннях багаслоўя.

35-гадовы румын біў 52-гадовага беларуса рукамі і нагамі, а таксама пластыкавай бутэлькай. Пацярпеламу спатрэбілася дапамога медыкаў. Тым не менш беларускі манах заявіў, што не хоча прыцягваць да адказнасці свайго апанента. Таксама ён адмовіўся ад таго, каб судмедэксперт зафіксаваў пабоі.

Тым не менш румына затрымалі. Ягоную справу разгледзіць суд па справах аб няцяжкіх правапарушэннях у Салоніках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі