“Рускі марш” у Маскве дазволены, мэрыя абвергла забарону

Вечарам 23 кастрычніка мэрыя Масквы абвергла заяву лідара аб'яднання "Рускія" Дзмітрыя Дзёмушкіна аб тым, што правядзенне "Рускага маршу" ў гэтым годзе не было ўзгоднена. У мэрыю паступіла восем заявак на правядзенне "Рускага маршу" 4 лістапада, з якіх дзве былі задаволеныя, паведаміў кіраўнік дэпартамента рэгіянальнай бяспекі Масквы Аляксей Маёраў. Група Дзёмушкина можа далучыцца да любога з гэтых шэсцяў, апавясціўшы аб гэтым мэрыю, падкрэсліў Маёраў.

Раней у чацвер Дзёмушкін паведаміў, што нацыяналісты падалі некалькі заявак на розныя маршруты, чакаючы, што адна з іх будзе ўзгодненая, але гэтага не адбылося. Адмову, па словах Дзёмушкіна, патлумачылі акурат вялікай колькасцю заявак. У мэрыі нібыта палічылі, што яны супярэчаць адна адной, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі