Сабаленка апусціцца на трэцюю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу
Арына Сабаленка
Арына Сабаленка ў панядзелак апусціцца на трэцюю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу WTA. Напярэдадні другая ракетка свету прайграла ў 1/4 фіналу адкрытага чэмпіянату Францыі 17-гадовай расіянцы Міры Андрэевай (38) — 7:6, 4:6, 4:6 (Андрэева на турніры выйграла і ў Вікторыі Азаранка). І не змагла абараніць рэйтынгавыя ачкі. На другое месца падымецца амерыканка Како Гаўф.
Упершыню 2-й ракеткай свету Сабаленка стала ў жніўні 2021-га, але праз паўгода адступіла на трэцяе месца. Вярнулася на другое месца ў студзені 2023-га. А восенню летась беларуская тэнісістка два месяцы была на першай пазіцыі, але ў выніку ў лістападзе яе адваявала полька Іга Свёнтак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.