Сабаленка і Мертэнс прайгралі стартавы матч на выніковым турніры WTA
Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс прайгралі стартавы матч на выніковым турніры WTA ў Кітаі. Гэта быў цяжкі паядынак, які працягваўся паўтары гадзіны. Сабаленка і Мертэнс саступілі Анне-Лене Грэнефельд з Германіі і Дэмі Схюрс з Нідэрландаў у трох сэтах — 5:7, 6:1. 7:10.
Пара беларускі і бельгійкі мае на турніры першы нумар пасеву. Яны выступаюць у Чырвонай групе. У іншым паядынку групы Крысціна Младзенавіч з Францыі і Цімея Бабаш з Венгрыі абыгралі Лацішу Чан і Хаоцін Чжань з Тайваня — 6:2, 5:7, 10:6.
@Annagroenefeld and Demi Schuurs defeat Sabalenka and Mertens in a dramatic tiebreak, 7-5, 1-6, 10-7, at the Shiseido @WTAFinals Shenzhen pic.twitter.com/GTxGhSPwAz
— WTA (@WTA) 28 октября 2019 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.