Сабаленка і Мертэнс прайгралі ў чвэрцьфінале парнага разраду Australian Open
На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс не здолелі прабіцца ў паўфінал парнага разраду.
У чвэрцьфінальнай сустрэчы беларуска-бельгійскі дуэт прайграў тандэму з кітайскага Тайбэя Чжань Юнжань / Чжань Хаачын — 6:7 (7:9), 2:6. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін.
Са спаборніцтваў у Мельбурне выбылі ўжо ўсе беларускія тэнісісты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.