Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Пекіне

У Арыны Сабаленка 15 перамог запар

У Арыны Сабаленка 15 перамог запар / x.com/WTA

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Пекіне. У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка, другая ракетка свету ў двух сэтах абыграла амерыканку Мэдысан Кіз (24-ю ў сусветным рэйтынгу) — 6:4, 6:3.

Гэта 15-я перамога запар Сабаленка на турнірах. У 1/4 фіналу яна сустрэнецца з Каралінай Мухавай (49) з Чэхіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі