Цікаванне за Дудам і калектыўны Tinder — #ІхНоравы

Кароткі агляд сусветных навін 

Кароткі агляд сусветных навін  / @rubanau_collage

У Польшчы чарговы шпіёнскі скандал, а ў Tinder’ы можна будзе скарыстацца дапамогай блізкіх. Пра гэта і не толькі ў традыцыйным аглядзе міжнародных навін “Іх норавы”.
 

За Дудам сачылі

Польская Служба дзяржаўнай аховы выявіла датчык сачэння ў аўтамабілі, які належыць канцылярыі прэзідэнта. Паводле інфармацыі крыніц TVN 24, датчык сачэння знайшлі на аўтамабілі летам падчас планавай праверкі.

Журналісты ўдакладняюць, што датчык замацавалі не на лімузіне прэзідэнта Анджэя Дуды, а на іншым аўтамабілі.

"Аказалася, што гэты аўтамабіль мог ездзіць з гэтай прыладай некалькі месяцаў і ў гэты час часта ўваходзіў у аўтакалону прэзідэнта, у тым ліку падчас яго паездак ва Украіну", — удакладніў суразмоўца выдання.

Ён дадаў, што аб выпадку паведамілі Службе ўнутранай бяспекі. Пасля гэтага ўсе аўтамабілі, якія ўваходзяць у калоны ахоўных асоб, правяраюць.

Цікаванне за Дудам і калектыўны Tinder — #ІхНоравы
Анджэй Дуда / twitter.com/prezydentpl

Нагадаем, раней стала вядома, што Агенцтва ўнутранай бяспекі і Служба ваеннай контрразведкі Польшчы за шэсць гадоў затрымалі 46 чалавек, якіх падазраюць у працы на расійскую ці беларускую разведку.


Камандная гульня ў Tinder

У праграме для знаёмстваў Tinder з'явілася новая функцыя, якая дазволіць сябрам і сваякам людзей, якія шукаюць партнёра, дапамагаць з выбарам патэнцыйнай пары.

У кампаніі заявілі, што апытанне паказала, што 75% халастых людзей абмяркоўваюць сваё асабістае жыццё і свае спатканні з блізкімі людзьмі. Акрамя гэтага, нярэдка яны просяць дапамогі сяброў, бацькоў ці іншых сваякоў з пошукам пары ў Tinder.

Новая функцыя дазволіць сваякам ці сябрам рэкамендаваць мужчын ці жанчын у дадатку, якія, як ім здаецца, маглі б стаць патэнцыйным партнёрам для іх блізкага чалавека.

"На працягу многіх гадоў адзінокія людзі прасілі сваіх сяброў дапамагчы ім знайсці наступную пару ў Tinder, і зараз мы робім гэты працэс вельмі простым з дапамогай Tinder Matchmaker", – тлумачыць Меліса Гоблі, дырэктар па маркетынгу Tinder.

Цікаванне за Дудам і калектыўны Tinder — #ІхНоравы
Гілад Эрдан / Reuters

Ён адзначыў, што Ізраіль ужо адмовіў у візе намесніку генеральнага сакратара па гуманітарных пытаннях Марціну Грыфітсу.

Учора ў Нью-Ёрку праходзіла паседжанне Рады бяспекі ААН па сітуацыі ў Ізраілі. Пад час выступлення на пасяджэнні Гутэрыш сказаў, што напад тэрарыстаў быў нібыта следствам ізраільскай акупацыі, будаўніцтва паселішчаў, эканамічнай блакады і разбурэння дамоў.

Ён таксама абвінаваціў Ізраіль у парушэнні нормаў міжнароднага права падчас спецаперацыі ў адказ на напад баевікоў ХАМАС і заклікаў да спынення агню.

"Я глыбока заклапочаны відавочнымі парушэннямі міжнароднага гуманітарнага права, якія мы назіраем у Газе. Дазвольце мне растлумачыць: ні адзін з бакоў узброенага канфлікту не стаіць вышэй за міжнароднае гуманітарнае права", — сказаў ён.

Пры гэтым генеральны сакратар ААН асудзіў "страшны і беспрэцэдэнтны тэракт", учынены баевікамі ХАМАС 7 кастрычніка ў Ізраілі, і адзначыў, што нішто не можа апраўдаць забойствы і выкраданні мірных грамадзян.

У адказ на такія словы Эрдан заявіў, што генеральны сакратар ААН "адарваны ад рэальнасці", а яго заява — апраўданне тэрору. Ён таксама заклікаў Гутэрыша падаць у адстаўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі