Сацсеткі Валерыя Цапкалы таксама прызналі экстрэмісцкімі

Сацсеткі Валерыя Цапкалы таксама прызналі экстрэмісцкімі

Сацсеткі Валерыя Цапкалы прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Гаворка ідзе пра Telegram-канал "Валерый Цапкала", Telegram-чат "Валерый Цапкала. Абмеркаванне", а таксама YouTube-канал.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння таксама стала вядома, што ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі сацсеткі Паўла Латушкі.

Валерый Цапкала вылучаўся кандыдатам на прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе, але ў ЦВК заявілі, што ён не сабраў дастатковую колькасць галасоў за сваё вылучэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі