Сацыял-дэмакраты засталіся без кандыдата ў прэзідэнты

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (“Грамада”) не мае свайго прэтэндэнта ў прэзідэнты. На апошнім паседжанні прэзідыўма партыі яго не вылучылі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідар партыі Анатоль Ляўковіч.
Каго падтрымае партыя, вырашыць ЦК альбо з'езд сацыял-дэмакратаў. Але партыйцы змогуць самастойна ўвайсці ў ініцыятыўную групу любога з кандыдатаў.

Ляўковіч: "На сёння ў нас няма такога чалавека, які будзе фарміраваць ініцыятыўную групу. Ці будзе каго-небудзь падтрымліваць партыя, рашэнне будзе прымацца на з’ездзе ці ў ЦК. Але ўсе партыйцы будуць задзейнічаныя ў гэтай кампаніі. Тыя кандыдаты, хто будзе фарміраваць ініцыятыўныя групы, будуць наўпрост звяртацца да актывістаў у рэгіёнах”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі