"Сацыяльна неўладкаваных" жанчын стэрылізуюць паводле дэкрэта прэзідэнта?

Учора Еўрарадыё паведаміла, што ў Нясвіжскім раёне 78% асацыяльных жанчын прайшлі ўвядзенне ўнутрыматачных спіраляў ці стэрылізацыю. Сёння гэтую інфармацыю нашаму радыё пацвердзіла акушэр-гінеколаг Нясвіжскага гарадскога шпіталя Святлана Давыдзька.  Па яе словах, толькі сёлета былі стэрылізаваныя дзве “асацыяльныя” жанчыны — са Стоўбцаў і з самога Нясвіжу. Дзейнічаюць медыкі ў гэтым напрамку не ў адпаведнасці з інструкцыяй Міністэрства аховы здароўя, а ў адпаведнасці з прэзідэнцкім Дэкрэтам №18.

Святлана Давыдзька: “У нас па сацфактары ёсць Дэкрэт прэзідэнта — спецыяльная праца па сацфактары. І тут не тое, што нейкая наша ініцыятыва. Заўсёды ў першую чаргу пытаюцца пра жаданне жанчыны. І яна заўсёды піша нам заяву. І ніхто не прымушае іх сілком. Насілле тут не прадугледжваецца і адсутнічае”.

Па словах Святланы Давыдзька, тлумачальную працу аб неабходнасці стэрылізацыі сярод жанчын, якія вядуць “асацыяльны лад жыцця”, вядуць ледзь не ўсе медыкі краіны. Прычым, не толькі гінеколагі, але і звычайныя ўчастковыя тэрапеўты.

Падрабязнасці чытайце хуткім часам на сайце Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі