У Лукашэнкі расце рэйтынг, самы папулярны апазіцыянер ― Мікалай Статкевіч

Большасць апытаных у чэрвені сацыёлагамі беларусаў аддаюць перавагу Аляксандру Лукашэнку, а не кандыдату ад дэмакратычнай апазіцыі на цяперашніх выбарах прэзідэнта. Пра гэта сведчаць вынікі нацыянальнага апытання, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Літва). Агулам было апытана 1 513 чалавек.

Як паведамляе БелаПАН, у людзей спыталі "Калі Аляксандр Лукашэнка будзе ў пяты раз выстаўляць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах і з ім будзе сапернічаць кандыдат ад дэмакратычнай апазіцыі, за каго з іх вы б прагаласавалі?". 37,4% апытаных адказалі, што прагаласавалі б "за Лукашэнку", 20,6% — "за кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі". Яшчэ 27% не прагаласавалі б "ні за аднаго з іх". У сакавіку 2015-га гэтыя лічбы складалі 37%, 23,2% і 21% адпаведна.

Такім чынам, канстатуе НІСЭПД, зніжэнне электаральнага рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі, якое назіралася з верасня мінулага года, змянілася павышэннем. Калі ў сакавіку сёлета за яго гатовыя былі галасаваць 34,2%, то ў чэрвені ўжо 38,6%. Пры гэтым рэйтынг даверу дзейнага кіраўніка дзяржавы застаецца на ранейшым узроўні: 49% апытаных яму давяраюць, 39,1% — не, сведчыць даследаванне.

Рэйтынгі іншых палітыкаў (па адкрытым пытанні) наступныя: Уладзіміра Някляева — 4,7% (у сакавіку было 7,6%), Мікалая Статкевіча 5% (4,5%), Анатоля Лябедзькі — 4,2% (2,9%), Сяргея Гайдукевіча — 3,9% (1,1%), Сяргея Калякіна — 3,1% (1,6%), Аляксандра Прушынскага — 1,6%, Алены Анісім і Таццяны Караткевіч — па 1,1%.

Анісім адмаўляецца ад удзелу ў выбарах, Караткевіч — не

Рэйтынгі вышэйназваных палітыкаў па закрытым пытанні (калі рэспандэнтам прапануецца адказаць толькі "так" ці "не") склалі: Лукашэнка — 38,6%, Някляеў — 5,7%, Статкевіч — 6,5%, Лябедзька — 5,4%, Гайдукевіч — 5,4%, Калякін — 4,4%, Прушынскі — 2,6%, Анісім — 2,4%, Караткевіч — 2,2%.


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі