Салігорскі “Шахцёр” падпісаў кантракт з паўабаронцам з Руанды (фота)

Салігорскі “Шахцёр” падпісаў кантракт з паўабаронцам з Руанды (фота)

Салігорскі “Шахцёр” падпісаў трохгадовы кантракт з паўабаронцам з Руанды Патрыкам Сібамана. Раней ён выступаў у чэмпіянаце сваёй краіны, у 16 гадоў дэбютаваў у нацыянальнай зборнай, у 15 матчах за яе забіў 7 галоў і зрабіў 5 галявых перадач. “Гэты леваногі футбаліст здольны гуляць на абодвух флангах паўабароны, а таксама на пазіцыі адцягнутага нападаючага”, — інфармуе прэс-служба ФК “Шахцёр”.

Як вядома, “Шахцёр” — лідар футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Пасля 16 матчаў у яго 39 ачкоў, у БАТЭ — 36.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі