Салігорскі "Шахцёр" устанавіў рэкорд сярод беларускіх футбольных клубаў

Салігорскі "Шахцёр" устанавіў рэкорд сярод беларускіх футбольных клубаў

Салігорскі "Шахцёр" устанавіў рэкорд сярод беларускіх футбольных клубаў. Ужо 11-ы раз ён выбыў з адбору еўракубкаў у стартавым раўндзе. На гэты раз у 1-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў "гарнякі" не змаглі прайсці "Марыбор". Спачатку была нічыя ў Славеніі (0:0), а пасля паражэнне ў Турцыі (0:2).

"Шахцёр" паўдзельнічае ў 3-м раўндзе адбору Лігі канферэнцый. У салігорцаў у еўракубках ужо 10 матчаў без перамог.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі