Самалёт Belavia, які накіроўваўся ў ААЭ, быў вымушаны вярнуцца ў Мінск

У Нацыянальным аэрапорце"Мінск" / @belavia_official
У Нацыянальным аэрапорце"Мінск" / @belavia_official

Самалёт Belavia, які накіроўваўся ў ААЭ (горад Шарджа), праз надзвычайнае здарэнне на борце быў вымушаны вярнуцца ў Мінск. У кабіне пілота трэснула шкло.

"Самалёт здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у 07.24. На борце знаходзілася 158 пасажыраў, іх здароўю і бяспецы нічога не пагражала",распавялі ў прэс-службе нацыянальнага авіяперавозчыка. Для выканання гэтага рэйса знайшлі іншы борт.

Але з-за надзвычайнага здарэння былі затрыманыя іншыя рэйсы — у прыватнасці, чартары ў Анталію і Шарм-Эль-Шэйх. "Пасажырам затрыманых рэйсаў будуць прадастаўлены напоі і харчаванне згодна з дзеючым правілам", — паабяцалі ў Belavia. І прапанавалі сачыць за актуальнай інфармацыяй пра час адпраўлення і прыбыцця рэйсаў на сайце авіякампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі