Самалёт з Януковічам суправаджалі расійскія знішчальнікі

Як паведамляе УНІАН, самалёт з Віктарам Януковічам прыкрывалі расійскія знішчальнікі. Ён прызямліўся на ваенным аэрадроме ў паўночна-заходняй частцы Растова-на-Доне. Адкуль прыляцеў самалёт, дакладна невядома. Прэс-канферэнцыя пачнецца ў пятніцу а 16-й гадзіне паводле беларускага часу.
 

Як вядома, 27 лютага ў Маскве Віктар Януковіч заявіў пра сваю легітымнасць у якасці прэзідэнта Украіны, нягледзячы на тое, што Вярхоўная Рада яго адхіліла ад улады. Абавязкі прэзідэнта Украіны цяпер выконвае спікер парламента Аляксандр Турчынаў.

Тым часам, Януковіч з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы ва Украіне, яго абвесцілі ў міжнародны вышук.

Фота — УНІАН, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі