Самая вялікая колькасць кандыдатаў у дэпутаты — у Мінску і на Магілёўшчыне

Пра гэта заявіла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА. Па словах чыноўніцы, у Магілёўскай вобласці самы высокі конкурс сярод кандыдатаў у сельскія саветы. Там амаль па 2 кандыдаты на месца. Нагадаем, што конкурс на 1 дэпутацкае месца ў Мінгарсавет складае 3,9 кандыдата.

Ярмошына лічыць, што яўка на выбарчыя ўчасткі складзе не менш за 50% выбарцаў. Па яе словах, у гэтай чферы ўжо склаліся свае традыцыі. У вёсках яўка складае амаль 90%, у гарадах яна ніжэйшая. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі