Саміт G7 пачаўся ў Японіі, у ім прыме ўдзел Уладзімір Зяленскі
Сустрэча "Вялікай сямёркі" ў Японіі / AP Images
Лідары краін "Вялікай сямёркі" сабраліся на саміт у японскай Хірасіме. Перамовы працягнуцца тры дні.
Саміт пачаўся з візіту ў мемарыял Хірасімы. Лідары G7 ушанавалі памяць ахвяраў атамнага бамбавання гораду ў жніўні 1945 года вайсковай авіяцыяй ЗША, усклаўшы вянкі да помніка.
Галоўнай тэмай саміту, як заявіў прэмʼер-міністр Японіі Фуміё Кісіда, будзе ядзернае раззбраенне. Пытанне ўздымаецца на фоне ядзернага шантажу з боку Расіі ды нарошчвання ядзернага патэнцыялу Кітаем.
Таксама лідары G7 абмяркуюць новыя меры супраць Расіі. У нядзелю у ім прыме ўдзел прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле звестак Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, Зяленскі будзе ўдзельнічаць у саміце ў анлайн-фармаце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.