Самсонаў: наша нацыянальная ідэя ў трох словах — шчасце, гуманізм, культура
Віталь Самсонаў / фота з архіва
23 лютага ў эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, які займаецца падтрымкай шматлікіх беларускіх культурніцкіх праектаў у IT-сферы, у літаратуры і на ютубе, актыўны сябра беларускай дыяспары Злучаных Штатаў Амерыкі Віталь Самсонаў.
Галоўныя праблемы беларусаў — у галаве. Менавіта нашы забабоны перашкаджаюць нам адчуць смак беларускасці, зразумець каштоўнасці і перавагі свабоды і перастаць азірацца на "рускі свет", які нібыта больш вартасны за беларускі, перакананы Віталь Самсонаў.
Пра тое, як нам змяніць свае каштоўнасныя перавагі, чаму так важная мова і якая роля дыяспары, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Самсонавым.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя” і “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.