Самы папулярны ў свеце відэасэрвіс YouTube змяніў дызайн

Самы папулярны ў свеце відэасэрвіс YouTube змяніў дызайн

Самы папулярны ў свеце відэасэрвіс YouTube істотна змяніў дызайн (тэставанне адбывалася з пачатку года). Яго прадставіла амерыканская карпарацыя Google. Інтэрфейс быў зменены як у версіі сайта для камп’ютараў, так і ў дадатках для смартфонаў, планшэтаў. Адзначаецца, што YouTube стане больш камфортным для карыстальнікаў. Між іншым, з’явілася новая функцыя — “начны рэжым” (ён дапаможа знізіць нагрузку на вочы карыстальнікаў у цёмны час сутак). Стала падтрымлівацца вертыкальнае відэа. Такія ролікі на мабільных прыладах можна будзе пабачыць без чорных рамак па краях. З’явіцца выбар хуткасці прагляду відэаролікаў.

Быў абноўлены і лагатып, у якім слова Tube больш не будзе вылучана чырвоным колерам. Дарэчы, на сайце цяпер будзе пераважаць белы колер.

Распрацоўшчыкі новага дызайну кажуць, што абнаўленне сайта для карыстальнікаў па ўсім свеце будзе адбывацца паступова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі