Самы вялікі афіцыйны даход беларуса ў 2012 годзе — 7,5 мільёна долараў
Гэта прыбытак ад продажу акцый. Дэкларацыю з такой лічбай прынес у падатковую інспекцыю жыхар Мінска.
Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла намесніца начальніка Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка:
Шаўчэнка: "Самы вялікі задэклараваны прыбытак за 2012 год — 66 мільярдаў рублёў. А самы вялікі сплачаны падатак — 7 мільярдаў рублёў".
За 2011 год самы буйны задэклараваны прыбытак склаў больш за 22 мільярды рублёў — "дывідэнды, атрыманыя грамадзянінам ад замежнай арганізацыі".
Па словах Шаўчэнкі, сёлета падатковыя дэкларацыі падалі больш як 25 тысяч беларусаў.
Фота — moneyball.info