Сандрас: мова, гісторыя, роўнасць і — жанчыны, бо для нас яны перадусім
Глеб Сандрас / Еўрарадыё
27 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, архівіст, былы супрацоўнік “Беларуськалія” і Страйкавага руху, вядоўца ютуб-канала “Салігорскі крафтавічок” Глеб Сандрас.
Мы прыйшлі да разумення таго, што наша будучыня непарыўна звязаная з мовай, гісторыяй і культурай і што мы мусім пабудаваць нацыянальна арыентаваную, дэмакратычную дзяржаву. Бо толькі краіна, грамадзяне якой не адарваліся ад сваіх нацыянальных каранёў, мае магчымасць і на выжыванне, і на развіццё, перакананы Глеб Сандрас.
Пра тое, як звязаныя мова і гісторыя з будучыняй, ці ўплываюць традыцыя “ўжывання моцных напояў” на нацыянальную ідэю і чаму для беларусаў “жанчыны перадусім”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Глебам Сандрасам.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.