Санкцыі: ці нанесены смяротны ўдар эканоміцы — эфір з Барнуковай
Беларускія чыноўнікі то па-ранейшаму кажуць, што санкцыі ніякім чынам не перашкаджаюць развіццю і ўмацаванню беларускай эканомікі, то плачуць на дзяржтэлебачанні пра эканамічны “генацыд” нашай краіны праз санкцыі. Статыстыцы даверу няма, а кошты ў беларускіх крамах спадзеваў на дабрабыт не дадаюць.
Што насамрэч адбываецца з беларускай эканомікай і па кім больш балюча б’юць заходнія санкцыі — па рэжыме ці па звычайных беларусах? Ці заменіць расійскі рынак рынкі ЕС і ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.