Санкцыі: Расійскі горад Сочы пазбавілі права правесці чэмпіянат свету па бабслею

Санкцыі: Расійскі горад Сочы пазбавілі права правесці чэмпіянат свету па бабслею

Расійскі горад Сочы пазбавілі права правесці ў 2017 годзе чэмпіянат свету па бабслею і скелетону. Спаборніцтвы адбудуцца ў іншай краіне (у Германіі ці Швейцарыі). Пра гэта паведаміла міжнародная федэрацыя гэтых відаў спорту. Яна адзначае, што было б неразумна праводзіць падобныя спаборніцтвы ў Расіі — краіне, якую абвінавачваюць у арганізацыі прыёму допінгу спартсменамі на дзяржаўным узроўні. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў ужо назваў гэтае рашэнне палітызаваным і беспадстаўным.

Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", кіраўнік Незалежнай грамадскай антыдопінгавай камісіі Віталь Смірноў мяркуе, што аналагічныя рашэнні могуць быць прынятыя і ў іншых відах спорту. Як вядома. 9 снежня была апублікаваная другая частка даклада канадскага юрыста Рычарда Макларэна пра допінг у расійскім спорце. У ім утрымліваюцца звесткі, што з 2011 года ў маніпуляцыях з допінг-пробамі ўдзельнічалі тысячы расійскіх спартсменаў. Сярод тых, каго злавілі на допінгу, апынуліся і двое расійскіх алімпійскіх чэмпіёнаў Сочы. Мяркуецца, што гаворка ідзе якраз пра бабслеістаў.

З'явілася пагроза байкоту міжнародных спартыўных спаборніцтваў у Расіі. У панядзелак Латвія стала першай краінай, якая заявіла пра намер байкатаваць чэмпіянаты, калі яны адбудуцца ў РФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі