Сапраўдны Mcdonald's супраць "Мак.бай": дзе менш мяса? Параўноўваем гамбургеры

Дзе менш мяса?

Дзе менш мяса? / @rubanau_collage

Макдональдс прапрацаваў у Беларусі амаль 26 гадоў, а пасля нападу Расіі на Украіну ў 2022 годзе сышоў з рынку. На месцы яго рэстаранаў адкрыліся ўстановы пад назвай "Мак.бай".

Яны захавалі практычна ўсё асноўнае меню Макдональдса, але пад іншымі назвамі.

У тым ліку там працягваюць гатаваць бургеры, якія адзін ў адзін нагадваюць фірмовы гамбургер з Мака. Еўрарадыё здабыло адзін такі — і параўноўвае з гамбургерам з сапраўднага польскага Макдональдса.

Знешніх адрозненняў няма

У склад арыгінальнага гамбургера з Макдональдса уваходзіць пшанічная булачка, ялавічная катлета, марынаваны агурочак, кетчуп, гарчыца і лук. Роўна з тых самых інгрэдыентаў складаецца і гамбургер з "Мак.бай".

Знешнім выглядам бургеры не адрозніваюцца: абодва маленькія, цэльныя і кампактныя.

На сайце польскага Мака не пішацца, колькі менавіта павінен важыць бургер, а вось на старонцы "Мак.бай" напісана, што вага мусіць складаць 98 грам. Мы ўзважылі дзве булачкі, катлету і агурок. Ну што ж, давайце глядзець.

Што ўнутры?

Да заяўленага паказчыка беларускі гамбургер не дацягнуў двух грамаў — заважыў на 96 г., а яго арыгінальны сабрат з Польшчы важыць менш — 93 г.

Гамбургер Мак бай
Гамбургер з Макдональдса vs Гамбургер з "Мак.бай"/ Euroradio

А што ўнутры? Для пачатку ўзважым булачкі.

У суме верхняя і ніжняя булачкі з "Мак.бай" заважылі 73 грамы, а ў Макдональдсе — 56 г. Розніца каласальная пры практычна аднолькавай агульнай вазе. Выходзіць, у беларускім "Маку" не дакладаюць мяса?

Так, усё менавіта так, як мы падумалі! Катлета з беларускага "Мак.бай" заважыла ўсяго 20 грам, а ў польскім Макдональдсе яе вага роўная 34 грамам.

Мак бай или макдональдс
Катлета з Макдональдса vs катлета з "Мак.бай" / Euroradio

Вага агурка, дарэчы, што ў Беларусі, што ў Польшчы роўная тром грамам. Тут парытэт.

Падагульнім, бургеры важаць амаль аднолькава і вельмі падобныя вонкава. Але вага беларускага гамбургера дасягаецца за кошт пшанічнай булачкі, а не ялавічнай катлеты. У той час як у арыгінальным гамбургеры з Польшчы мяса складае больш за траціну ад агульнага складу.

Пра цэны

У "Мак.бай" гамбургер каштуе 3,40 рубля, а ў польскім Макдональдсе давядзецца аддаць 6,50 злотых (5,42 рубля). Але ёсць нюанс. Сярэдні заробак у Беларусі ў лютым 2024 года склаў 2025,7 рубля ($627,8), а ў Польшчы — 7978,85 злотых ($2030). Інакш кажучы, грамадзянін Беларусі за сярэдні заробак зможа купіць 596 гамбургераў. А грамадзянін Польшчы на свой — 1227 гамбургераў.

Настоящий McDonald’s против “Мак.бай”: где меньше мяса? Сравниваем гамбургеры
Вынікі / rubanau_collage

Ды яшчэ ў польскіх гамбургерах і мяса амаль у два разы больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі