“Сатанінскія суры” ў Нацыяналцы, а Здзвіжкоў за кратамі
Адначасна з тым, як рэдактара газеты “Згода” Здзвіжкова асуджаюць на тры гады калоніі строгага рэжыму за “распальванне рэлігійнай варажнечы” (перадрукоўку карыкатур на прарока Мухамеда), у мінскіх кніжных крамах свабодна прадаецца антысеміцкая літаратура. А ў Нацыянальнай бібліятэцы можна ўзяць кнігу Салмана Рушдзі “Сатанінскія вершы”, за якую яго прыгаварылі да смяротнай кары ў Іране.
На кніжных кірмашах і ў кнігарнях такой літаратуры нямала. І попыт на яе вялікі, сцвярджаюць прадаўцы. “Аўтар гэтай кнігі забаронены ў Расіі, гэтага пасадзілі ў Англіі”, - ахвотна распавядаюць яны пра кнігі, што ляжаць на іх прылаўках.
У Мінску можна набыць і “Майн Кампф”, і фільм “Расія з нажом у спіне (яўрэйскі фашызм і генацыд рускага народа)”, і шмат што яшчэ, што можна палічыць распальваннем рэлігійнай варажнечы.
У “Праваслаўнай кнізе” такая літаратура стаіць на асобным прылаўку і здзіўляе сваёй разнастайнасцю.
Прадавачка: “Вы, можа, з гэтай серыі вазьміце. Вы чыталі “Загадка сіёнскіх пратаколаў”? У гэтых кніг тэматыка адна і тая ж – пра масонаў, але яны падзеленыя. Ну, такую яшчэ набываюць – Жывахаў, “Яўрэйская рэвалюцыя”. З гэтых усіх чытаць можна яшчэ Платонава і Жывахава, ён мог яшчэ правільную ацэнку даць. Вось гэта тэма яшчэ “Іга іўдзейскае”, “Прыгавор тым, хто забівае Расію”.
Прадавачка, якая паказвае мне DVD-дыск з фільмамі антысеміцкай тэматыкі, распавядае сваё стаўленне да іўдзеяў.
- Тут пра яўрэяў нешта, так?
- Пра іўдзееў. Гэта крыху рознае. Яўрэі нармальныя як бы людзі, сярод нас жывуць. А іўдзеі катэгарычныя, яны ж лічаць нас гоямі. То бок мы мусім ім падпарадкоўвацца. Жанчына адна распавядала, як у савецкі час яна пайшла па прадукты, там прывезлі куранят. Там такія заморышы ўсе аднолькавыя, сінія. Перад ёй стаіць мужчына – інвалід з палачкай, яму цяжка стаяць. А перад ім іўдзейка выбірае-выбірае гэтых куранят, а яны ўсе аднолькавыя, страшныя. І мужчына папрасіў яе пахутчэй выбраць, бо за ёй чарга, і час ідзе, і стаяць цяжка. А яна яму ў адказ: пайшоў прэч, такі-сякі. Ды вы ўвогуле нам надакучылі! Прыйдзе час, і мы вашай крывёй будзем фарбаваць дахі.
У Палацы мастацтваў на вуліцы Казлова прадавец адразу зразумеў, што мне трэба. Ён так і казаў: з антысеміцкага яшчэ вось што ёсць… Дарэчы, кнігі, прапанаваныя ім, выказваюцца не толькі супраць яўрэяў, але і супраць праваслаўя, рускіх і інш.
- Платонава вазьміце. “Генералісімус” у вас ёсць? Вось гэта серыя яшчэ цікавая “Акультны Сталін”, “Акультны Гітлер”... “Удар рускіх багоў” можна. Яе зараз усе бяруць. Вось яна дык дакладна забароненая (смяецца). У Маскве яе ўжо забаранілі.
- А ў нас?
- А ў нас пакуль не.
- Нічога мне не будзе за тое, што я яе прачытаю?
- Не. Мне, можа, будзе – за продаж.
- І шмат у вас хто яе набывае?
- Хапае. Яе набываюць пастаянна.
- Чым яна такая цікавая?
- Ды ўсё тым жа. Рускія лепш за ўсіх, але хрысціянства – дрэнь. Я ў гэтым з аўтарам абсалютна згодны. Паганства тут вельмі шмат. Вазьміце яшчэ “Яўрэйскі нацызм”, “Рускія і нярускія навукоўцы”, “Іга іўдзейскае”…
- (іншы прадавец) А “Майн Кампфа” няма зараз у цябе?
- Не.
Еўрарадыё патэлефанавала ў Міністэрства інфармацыі, каб даведацца, ці ёсць у Беларусі спіс забароненых кніг і ці ведаюць там, што ў нас прадаецца.
- У нас жа ёсць спіс забароненых да распаўсюду фільмаў. А кніг?
- Не, не.
- Мінгарвыканкам дае ліцэнзію на рознічны гандаль. А ўжо што вязе чалавек, яны не праглядаюць?
- Не. Гэта, напэўна, па сігналах яны могуць адрэагаваць.
Пра тое, што ў Мінску прадаецца антысеміцкая літаратура, у Мінінфармацыі ведаюць. Кажуць, што ведаюць і “вышэй”. Але такая літаратура прадаецца не на “іх” кропках, а ў прыватнікаў. Таму яны за гэта не адказваюць.
- Шмат кніг супраць яўрэяў прадаецца…
- Так, і да нас прыходзілі такія скаргі. Не першы раз. І Адміністрацыя ў курсе гэтых пытанняў. Калі – барані Божа! – у нас аказвалася, што патрапіла нейкая такая кніга да нас, мы тут жа рэагавалі: канфіскаваць!
- Ну, вось “Праваслаўная кніга”, напрыклад…
- А гэта не наша крама! Менавіта наконт яе пытанні ставіліся, разглядаліся, але гэта не наш гандаль.
- Нейкай такой агульнай арганізацыі, якая б сачыла за ўсімі кнігамі…
- Няма.
Кнігарняў, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству інфармацыі, па Мінску і вобласці менш за трыццаць. Ва ўсіх астатніх вы можаце знайсці ўсё, што заўгодна.
Ліцэнзія гандляру даецца на рознічны гандаль. І там не ўдакладняецца, на што канкрэтна. Па вялікім рахунку, дзяржаве абыякава, кнігамі вы гандлюеце ці шкарпэткамі.
У Іране прыгаварылі Салмана Рушдзі да смяротнай кары за яго кнігу “Сатанінскія вершы”. А ў нас яе можна ўзяць пачытаць у Нацыянальнай бібліятэцы.
Застаецца незразумелым, чаму ўлады не маюць прэтэнзій у распальванні рэлігійнай варажнечы да антысеміцкіх і іншых кніг. І чаму тады журналіста Здзвіжкова ў немусульманскай краіне пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі нібыта за гэтае распальванне.