Саўмін Беларусі заявіў, што не мае адносінаў да твітар-акаўнта sovmin.by
А ён, у сваю чаргу, не мае адносін да інфармацыйнага сайта беларускага ўраду.
Саўмін Беларусі заявіў, што не мае адносінаў да твітар-акаўнта sovmin.by. 2 красавіка такую інфармацыю распаўсюдзіла прэс-служба ўраду. Адзначаецца, што згаданы твітар-акаўнт не мае адносін да інфармацыйнага сайта беларускага ўраду.
Прэс-служба Савета міністраў адзначае, што невядомая асоба "імітуе сайт Ураду Рэспублікі Беларусь і кантэнт навін". Пры гэтым некаторыя твіты "могуць увесці ў зман іншых карыстальнікаў".
Варта адзначыць, што твітар-акаўнт sovmin.by існуе са жніўня мінулага года. Ён мае 820 чытачоў. У твітах — афіцыйная інфармацыя пра дзейнасць беларускага ўраду, прэм'ер-міністра.