Савет міністраў рыхтуе змены ў дэкрэт "аб дармаедах"

Савет міністраў рыхтуе змены ў дэкрэт "аб дармаедах"

Савет міністраў Беларусі рыхтуе змены ў дэкрэт "аб дармаедах" (дэкрэт №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”). Гэта вынікае з ліста, які атрымала Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). У канцы 2015 года яе актывісты сабралі 10 тысяч подпісаў за адмену згаданага дэкрэта і перадалі іх на разгляд у адміністрацыю прэзідэнта. Адказ прыйшоў з Саўміна.

У ім адзначаецца, што дэкрэт №3 не прадугледжвае прымусовую працу грамадзян і не супярэчыць Канстытуцыі нашай краіны. На дадзены момант падрыхтаваны праект дэкрэта кіраўніка дзяржавы “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у дэкрэт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. №3”. Змены былі падрыхтаваны на падставе маніторынгу зваротаў грамадзян, органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і "ў сувязі з прыняццём новага заканадаўства".

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка падпісаў "дэкрэт аб дармаедах" у красавіку 2015 года. Ён закліканы стымуляваць удзел працаздольных беларусаў у працоўнай дзейнасці, у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі