Савет міністраў зацвердзіў перанос працоўных дзён у 2017 годзе

Савет міністраў зацвердзіў перанос працоўных дзён у 2017 годзе

Савет міністраў Беларусі зацвердзіў перанос працоўных дзён у 2017 годзе. Адпаведная пастанова № 912 была прынятая 9 лістапада.

У адпаведнасці з дакументам, працоўны дзень пераносіцца:

з панядзелка, 2 студзеня 2017-га, на суботу, 21 студзеня;

з панядзелка, 24 красавіка, на суботу, 29 красавіка;

з панядзелка, 8 траўня, на суботу, 6 траўня;

з панядзелка, 6 лістапада, на суботу, 4 лістапада.

Адзначаецца, што арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці здзейсніць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам.

Савет міністраў зацвердзіў перанос працоўных дзён у 2017 годзе
Фота: d4p.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі