Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект аб амністыі
Сёлетняя амністыя — 14-я па ліку за час незалежнасці Беларусі.
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёння на паседжанні ўхваліў законапраект аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі, перадае БЕЛТА.
Як патлумачыла старшыня Сталай камісіі верхняй палаты парламента па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Лілія Мароз, цяперашняя амністыя ў гісторыя незалежнай Беларусі — чатырнаццатая па ліку і яна практычна нічым не адрозніваецца ад папярэдніх.
Асаблівасць сёлетняй амністыі ў частковым пашырэнні спісу асобаў, якіх могуць выпусціць з турмы, за кошт асуджаных за эканамічныя злачынствы. У прыватнасці, гаворка ідзе пра тых, хто адбывае тэрмін за ілжэпрадпрымальніцтва. Для такіх вязняў вызваленне стане магчымым, калі яны ўжо адбылі траціну пакарання і маюць станоўчыя характарыстыкі ад адміністрацыі папраўчай установы. Таксама яны павінны цалкам кампенсаваць дзяржаве нанесеную матэрыяльную шкоду.
Паводле новага законапраекта, з турмаў выйдзе 2,2 тысячы чалавек, а ўсяго амністуюць каля 8,6 тысячы чалавек.
Пасля ўхвалення ў Савеце Рэспублікі праект закона аб амністыі пойдзе на подпіс кіраўніку дзяржавы і затым набудзе законную моц. Сам працэс амністыі можа расцягнуцца на паўгода.
Нагадаем, што дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі законапраект аб амністыі 13 траўня.
Кіраўнік МУС: “24-28% амніставаных здзяйсняюць паўторныя злачынствы”
Пад амністыю не трапяць наркагандляры і паклёпнікі на кіраўніка дзяржавы
Фота: Ria.ru