Саюз беларускіх пісьменнікаў таксама плануюць зачыніць

Саюз беларускіх пісьменнікаў таксама плануюць зачыніць

Вярхоўны суд прыняў да разгляду справу аб ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў, паведамляе СБП у сацсетках. Пазоў на ліквідацыю падало Міністэрства юстыцыі. 

Саюз беларускіх пісьменнікаў быў створаны ў 1933-1934 гадах — гэта найстарэйшае творчае аб'яднанне краіны. У 2005 ад яго аддзялілася група, якая стварыла альтэрнатыўны лаяльны да улады Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Цяпер у арганізацыю ўваходзяць больш за 450 чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі