Сексуалізаваны харасмент у беларускай эміграцыі — справаздача Насты Базар
Гендарная актывістка Наста Базар падрыхтавала справаздачу па сітуацыю з харасментам у дачыненні да беларусак у эміграцыі
Увесну 2024 года — пасля згвалтавання і забойства беларускі Лізы ў Варшаве — гендарная актывістка Наста Базар запусціла хэштэг #ХопіцьГвалціць, які стаў беларускім #MeToo. Беларускі пачалі дзяліцца сваімі гісторыямі. Сярод іх былі і гісторыі пра харасмент.
У выніку Наста разам з "Прававой ініцыятывай" правяла апытанку на тэму харасмента ў дачыненні да жанчын у беларускім грамадстве ў эміграцыі. Вынікі выявіліся не самымі прыемнымі: харасмент квітнее ў самых нечаканых сферах — сярод журналістаў, праваабаронцаў, палітыкаў, НДА і г.д.
Чаму беларусы, трапіўшы ў краіны з дэмакратычнымі каштоўнасцямі і займаючыся іх прапагандай, насамрэч іх ігнаруюць? Чаму маўчаць беларускі ў эміграцыі? Што рабіць з інстытутам рэпутацыі? Пра ўсё гэта гаворым з Настай у эфіры Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.