Сенат ЗША разгледзіць праект закона аб зброі для Украіны
А таксама аб новых санкцыях супраць Расіі.
Праект унеслі на разгляд сенатары Роберт Менэндэз і Боб Коркер, першы прадстаўляе Дэмакратычную партыю, другі — Рэспубліканскую.
Пад санкцыі могуць патрапіць расійскія абарончыя прадпрыемствы, а таксама "Газпрам". Разгляд у Сенаце павінен прайсці ў чацвер.
Згодна з дакументам, прэзідэнт ЗША атрымае паўнамоцтвы прадаставіць Украіне ўсё неабходнае для процідзеяння наступальным узбраенням, процітанкавае ўзбраенне, зброю і амуніцыю для асабовага складу, радары для ідэнтыфікацыі і выяўлення артылерыйскіх батарэй, кіравання агнём, дальнамеры, абсталяванне для навядзення, беспілотнікі.
Нагадаем, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў гэтыя дні знаходзіцца з афіцыйным візітам у ЗША і Канадзе.
Фота — Reuters