Сенатар Макейн адмовіўся ехаць ва "ўяўную краіну" — "Луганскую народную рэспубліку"

Сенатар Макейн адмовіўся ехаць ва "ўяўную краіну" — "Луганскую народную рэспубліку"

Кіраўнік так званай "Луганскай народнай рэспублікі" Ігар Платніцкі запрасіў сенатара-рэспубліканца Джона Макейна паназіраць за выбарамі. На сваім сайце Макейн апублікаваў афіцыйную адмову ад паездкі. "Хоць звычайна я не ўдзельнічаю ў назіранні на выбарах у ўяўных краінах, я ўдзячны за гэтае ўнікальнае запрашэнне. Калі так званая Луганская народная рэспубліка зацікаўленая ў правядзенні дэмакратычных выбараў, я прапаную яе прыхільнікам скласці зброю і прыняць удзел у наступным раўндзе выбараў у свабоднай і адзінай Украіне", — цытуе РБК заяву Макейна.

Мясцовыя выбары ва Украіне прызначаныя на 25 кастрычніка. Аднак улады так званых "ДНР" і "ЛНР" прызначылі свае даты: у Данецку — 18 кастрычніка, у Луганску — 1 лістапада. Афіцыйны Кіеў заяўляе, што выбары на Данбасе могуць быць прызнаныя, толькі калі іх правядуць у адпаведнасці з украінскімі законамі.

Фота: Global Look Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі