Сенатара Паўлоўскага абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на 144 млрд
КДБ Беларусі распавёў падрабязнасці крымінальнай справы, якая распачата ў дачыненні да сенатара і бізнэсмена Андрэя Паўлоўскага. Некалькі дзён таму яго пазбавілі статуса дэпутацкай недатыкальнасці.
Паўлоўскі быў уласнікам гродзенскай кампаніі “Біякам”, у дачыненні да кіраўніцтва якой была распачата крымінальныя справы за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры — 144 мільярды рублёў. Цяпер экс-сенатар і яшчэ 6 кіраўнікоў прадпрыемства знаходзяцца ў следчым ізалятары. Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Шэрая схема ажыццяўлялася з удзелам шэрагу падкантрольных замежных камерцыйных структураў з Кіпра, Латвіі, Польшчы, Іспаніі, Партугаліі, Чэхіі і іншых краін.
Пасля прыбыцця тавару ў Беларусь выраблялася замена таварасуправаджальных дакументаў на фіктыўныя. Там ўказваліся афшорныя кампаніі, а цэннік на тавар вырастаў да трох разоў.
Аналагічныя “шэрыя” схемы выкарыстоўваліся і кіраўнікамі закрытага акцыянернага таварыства “Консул”, злачынная дзейнасць якіх спыненая ў кастрычніку 2015 года. 19 кастрычніка ў Брэсце было затрымана 13 чалавек.
Фота: people.onliner.by