Сербія распачала крымінальную справу супраць лідэраў Косава

Сербская паліцыя ў панядзелак прад'явіла лідэрам Косава абвінавачанне па крымінальным артыкуле. Ім інкрымінуюць "абвяшчэнне фальшывай дзяржавы на тэрыторыі Сербіі", паведамляе AFP.
Па інфармацыі агенцтва, абвінавачанні прад'яўленыя прэзідэнту Косава Фатміру Сейдзіу, прэм'ер-міністру Хашыму Тачы і спікеру парламента Якупу Краснічы. Як паведамляецца ў пастанове МУС Сербіі, тэрыторыя краіны з'яўляецца "адзінай і непадзельнай", а межы недатыкальнымі, і паўплываць на гэты факт можа толькі змена канстытуцыі краіны.

Нагадаем, 17 лютага парламент Косава аднагалосна прагаласаваў за аддзяленне спрадвечна сербскага краю ад тэрыторыі краіны і ў аднабаковым парадку абвясціў яго незалежнасць. Сербія заявіла, што не пры якіх акалічнасцях не прызнае рашэнне Прышціны і загадзя анулявала дэкларацыю незалежнасці аўтаноміі.

Між тым шэсць з пятнаццаці членаў Савета бяспекі ААН заявілі, што абвяшчэнне незалежнасці Косава і пераход краю пад пратэктарат Еўрапейскага саюза поўнасцю адпавядае міжнароднаму праву. Пра гатоўнасць прызнаць незалежнасць заявілі Францыя і Англія. Іспанія, Расія і іншыя краіны заявілі, што абвяшчэнне незалежнасці Косава парушае міжнароднае права.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі