Сербія прывяла войска ў стан найвышэйшай баявой гатоўнасці
Сербія / pixabay.com
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч загадаў прывесці ўзброеныя сілы краіны ў стан найвышэйшай баявой гатоўнасці, перадае сербскае дзяржагенцтва Tanjug.
Таксама ў поўную боегатоўнасць прыведзеныя ўсе падраздзяленні МУС. Яны пяройдуць пад камандаванне начальніка Генштаба.
Распараджэнне дадзенае на фоне абвастрэння на поўначы Косава — месцы кампактнага пражывання сербаў. Сёлета ўлады Косава спрабуюць забараніць праезд аўтамабіляў з сербскай рэгістрацыяй. Гэта прывяло да канфлікту ў месцах кампактнага пражывання сербаў. У сербскіх паселішчах з'явіліся барыкады, калі косаўская паліцыя стала затрымліваць былых сербскіх паліцыянтаў.
Раней Сербія запрасіла ў сіл бяспекі NATO ў рэгіёне дазвол на ўвод свайго кантынгенту ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Савета бяспекі ААН.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.