Серыял "Гульня тронаў" атрымаў ужо 38 прэмій "Эмі"

Серыял "Гульня тронаў" атрымаў ужо 38 прэмій "Эмі"

У ЗША прайшло чарговае ўзнагароджанне прэміяй "Эмі", якую прысуджае Акадэмія тэлевізійнага мастацтва. Узнагароду як "лепшы драматычны серыял" атрымала фэнтэзі-сага "Гульня тронаў", інфармуе Бі-Бі-Сі. Рэжысёр "Гульні тронаў" Мігель Сапочнік таксама быў уганараваны прэміяй.

У выніку гэты серыял на сёння сабраў ужо агулам 38 узнагародаў "Эмі", што з'яўляецца рэкордам сярод тэлесерыялаў. "Гульня тронаў" стартавала ў красавіку 2011 года. На сёння адбыліся паказы ўжо шасці сезонаў серыяла.

Найлепшым камедыйным серыялам журы прызнала фільм "Віцэ-прэзідэнт" — палітычную сатыру пра жанчыну-сенатара, якая становіцца віцэ-прэзідэнтам.

Прыз за лепшы тэлевізійны фільм дастаўся чарговаму эпізоду тэлесерыяла "Шэрлак" — "Пачварная нявеста".

Прэмія "Эмі" ўручаецца штогод з 1949 года і лічыцца тэлевізійным эквівалентам "Оскара".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі