Севастопальскі парк у сталіцы акультураць сцежкамі і ліхтарамі
Плануецца, што яго рэканструкцыя пачнецца ў 2016 годзе.
Рэканструкцыя Севастопальскага парку Мінску пачнецца ў 2016 годзе. Пра гэта заявіў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы Ігар Кудрэвіч у інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь Сегодня”. Па яго словах, плануецца, што ў парку з’явяцца добраўпарадкаваныя сцежкі, асвятленне і шмат лавачак. Кудрэвіч кажа, што эскізны праект ужо распрацаваны. Улады будуць намагацца ўключыць яго ў інвестыцыйную праграму горада і пачаць рэканструкцыю ў наступным годзе.
Таксама Кудрэвіч адзначыў, што будзе створаны апякунскі савет з прыцягненнем бізнесоўцаў для дабраўпарадкавання зоны.
Нагадаем, размовы вакол Севастопальскага парку вядуцца каля 10 гадоў. Некалі праз яго хацелі пусціць аўтадарогу, аднак тады жыхары раёна катэгарычна выступілі супраць высечкі дрэваў.
Летась пытанне добраўпарадкавання парку зноў выновілася грамадскае абмеркаванне. Чыноўнікі патлумачылі, што пытанне аўтадарогі праз парк цяпер не стаіць, але да яго могуць вярнуцца ў 2020 годзе.
Паводле citydog.by
Фота: svobodno.by