Севярынец: Пальчыса шукала і КДБ, і ФСБ за яго ўдалую інфармацыйную дзейнасць

Севярынец: Пальчыса шукала і КДБ, і ФСБ за яго ўдалую інфармацыйную дзейнасць

9 чэрвеня ў Мінску каля Валадаркі ладзіўся пікет з патрабаваннем свабоды Эдуарду Пальчысу. Ён з’яўляўся адміністратарам сайта www.1863x.com (пад псеўданімам "Джон Сільвер"). Летась ён з’ехаў ва Украіну, нягледзячы на тое, што быў пад падпіскай аб нявыездзе. У студзені 2016-га яго затрымалі пры перасячэнні ўкраінска-расійскай мяжы. У дачыненні да Пальчыса распачалі крымінальную справу за матэрыялы, якія “змяшчаюць прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці або адрознасці, а таксама адлюстраванні парнаграфічнага зместу”. Нядаўна расійскія праваахоўнікі перадалі Эдуарда Пальчыса беларускаму боку.

Севярынец: Пальчыса шукала і КДБ, і ФСБ за яго ўдалую інфармацыйную дзейнасць

Адзін з удзельнікаў пікета Павал Севярынец распавёў Еўрарадыё, чаму затрымалі Пальчыса і за што яго варта падтрымліваць.

На думку Севярынца, прычына ў тым, што “"Джон Сільвер" вёў удалую інфармацыйную дзейнасць, накіраваную супраць захопніцкіх планаў Расійскай імперыі”:

Ён працаваў у сур’ёзным маштабе. Гэта ацанілі, і таму яго лавіла не толькі беларускае КДБ, але і расійскае ФСБ. У рэшце рэшт затрымалі яго на тэрыторыі Расіі. Таму наш абавязак заступіцца за гэтага чалавека, які апынуўся у палоне. Бо ў інфармацыйнай вайне ён быў, можна сказаць, авіяносцам”.

Павал Севярынец падкрэслівае, што захоўваючы ананімнасць, гэтаму чалавеку атрымлівался рабіць якасныя рэзанансныя матэрыялы, якія чыталі дзясяткі тысячы беларусаў. Таму “беларуская нацыя павінна падняцца на яго абарону і ладзіць акцыі салідарнасці”.

Фотарэпартаж з акцыі каля Валадаркі ў Мінску ў падтрымку "Джона Сільвера"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі