"Шахцёр" абыграў "Віцебск" і стаў лідарам беларускай хакейнай экстралігі
"Віцебск" — "Шахцёр"
20 лістапада ў Віцебскім палацы спорту сустрэліся лідары беларускай хакейнай экстралігі "Віцебск" і "Шахцёр". У іх было па 44 ачкі. Салігорцы перамаглі з лікам 3:1 (1:0, 1:0, 1:1). У трэцім перыядзе гаспадары пляцоўкі штурмавалі браму гасцей, намагаліся зраўняць лік. А ў выніку "Віцебск" прапусціў у канцы шайбу ў сваю пустую браму.
"Шахцёр" стаў аднаасобным лідарам экстралігі — 46 ачкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.