Шандаровіч пра замену Лукашэнку: Гэты чалавек мусіць выйграць нармальныя выбары
Пісьменнік і публіцыст Віктар Шандаровіч лічыць, што абсалютна не важна, хто зменіць на пасадзе Аляксандра Лукашэнку ў Беларусі. Важны механізм ― справядлівыя і адкрытыя выбары. Пра гэта ён распавёў у эфіры Еўрарадыё.
Шандаровіч: “Важны сам механізм выбараў, каб яны былі адкрытыя і справядлівыя. Іх выйграе той, хто спадабаецца людзям. А пазней, калі ён не справіцца, яго проста памяняюць. Так жыве ўвесь свет”.
Віктар Шандаровіч не быў у Беларусі 16 гадоў. Яму не давалі гастрольнае пасведчанне, каб выступіць, але сёлета такое пасведчанне ён здолеў атрымаць. Ён выступіць 25 траўня ў канцэртнай зале “Мінск”.