Шаўцоў: Беларусі цяжка акрэсліцца з пытаннем Абхазіі і Паўднёвай Асеціі
Пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі беларускі парламент не будзе разглядаць як мінімум да сакавіка 2010 года. Пра гэта паведаміла расійская газета "Коммерсантъ" са спасылкай на члена міжнароднай камісіі беларускага парламента Віталя Бусько. Палітолаг Юрый Шаўцоў мяркуе, што зацягванне з прызнаннем Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ўскосна пацвярджае перанакіраванне нашай краіны у бок Захаду. Юрый Шаўцоў: “Рэч у тым, што пытанне аб іх прызнанні стала вельмі важным міжнародным пытаннем перш за ўсё на ўзроўні Расіі і Захаду. Таму і нам вельмі складана акрэсліцца, бо мы ўпершыню пасля 15-ці год канфрантацыі адбудоўваем з Еўропай нейкія больш менш трывалыя адносіны. Выбару яшчэ няма, бо мы не акрэсліліся прызнаем ці не прызнаем. Мы так бы мовіць вагаемся. Але гэтае ваганне, безумоўна, скіраванае у бок Захаду”.
Нагадаем, сёння беларуская парламенцкая дэлегацыя правяла шэраг сустрэч у Тбілісі. Нашы дэпутаты вывучаюць сітуацыю, звязаную з магчымым прызнаннем паўднёвакаўказскіх рэспублік.
Нагадаем, сёння беларуская парламенцкая дэлегацыя правяла шэраг сустрэч у Тбілісі. Нашы дэпутаты вывучаюць сітуацыю, звязаную з магчымым прызнаннем паўднёвакаўказскіх рэспублік.