Шчоткіна: Павышэнне ў Беларусі пенсійнага ўзросту непазбежнае

Шчоткіна: Павышэнне ў Беларусі пенсійнага ўзросту непазбежнае

Павышэнне ў Беларусі пенсійнага ўзросту непазбежнае. Пра гэта ў чарговы раз заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна.

"Нікуды мы ад гэтага не сыдзем. Пытанне — калі, — цытуе словы Шчоткінай БЕЛТА. — Рашэнне не прынята, бо важна абмяркоўваць, паглядзець, што будзе ў дзяржаве… Тут вельмі важнае меркаванне ўсіх, бо мы павінны думаць пра будучыню і глядзець, што будзе праз 5, 10 і 20 гадоў. Нельга дапусціць, каб раптам нейкі калапс прыйшоў. Мы заўсёды павінны гарантаваць грамадству, што яно будзе развівацца арганічна".

Міністр лічыць, што не варта рабіць узроставы цэнз для выхаду на пенсію жанчын і мужчын аднолькавым. Марыяна Шчоткіна перакананая, што нагрузка на жанчын значна вышэйшая, паколькі на іх яшчэ ўскладзены ў значнай ступені і хатнія клопаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі