Школам загадалі забяспечыць стоадсоткавую занятасць вучняў у шосты школьны дзень

Школа / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Школа / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

У новым навучальным годзе беларускія школы будуць абавязаныя больш займаць вучняў у шосты школьны дзень. Пра гэта заявіла начальніца ўпраўлення выхаваўчай і ідэалагічнай работы Нацыянальнага інстытута адукацыі Наталля Катовіч, перадае БЕЛТА.

Таксама яны будуць абавязаныя займаць школьнікаў на вакацыях. Для гэтага будуць прыцягвацца ўстанова дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установы культуры і спорту, а таксама ваенна-патрыятычных клубаў.

Катовіч нагадвае, што традыцыйна ў шосты школьны дзень акцэнт робіцца на фізкультурна-аздараўленчую і спартова-масавую работу. Таксама надаецца ўвага рабоце па фармаванні псіхалагічнага здароўя навучэнцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі