Школьнік, якога прынеслі ў ахвяру, і "святыя" вожыкі — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Пакуль у Германіі забаранялі касіць па начах траву, каб не пакалечыць вожыкаў, індыйскі настаўнік прынёс у ахвяру школьніка.

Хто сарваў выпрабаванні аўтобуса-беспілотніка ў Літве і якімі былі апошнія дыназаўры, чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".

 

"Святыя" вожыкі

Улады Кёльна забаранілі запускаць аўтаматычныя газонакасілкі ў цёмны і начны час сутак. Гэтыя машыны даволі практычныя. Яны самі стрыгуць траву і робяць гэта практычна без гуку, чым уяўляюць небяспеку для невялікіх жывёл.

Школьник, которого принесли в жертву, и “священные” ёжики — #ИхНравы
Вожык / unsplash.com

Дырэктар забіў вучня — "дзеля дабрабыту школы"

Дырэктар школы ў індыйскім горадзе Хатхрасе прынёс у ахвяру 11-гадовага хлопчыка. Гэта здарылася падчас магічнага рытуалу, які праводзіўся дзеля ... дабрабыту школы.

Ахвярай быў абраны сын праграміста з Дэлі Крышана Кушваха. Хлопчык жыў у інтэрнаце пры навучальнай установе. Аднойчы Кушваху патэлефанавалі і сказалі, што Крытартх захварэў. Бацька наведаў і школу, і інтэрнат, але нідзе не змог знайсці сына. Настаўнікі сказалі яму не турбавацца, маўляў дырэктар Дынеш Багель адвёз вучня ў бальніцу на сваёй машыне.

Тым не менш бацька звярнуўся ў паліцыю. Калі паліцэйскія спынілі аўтамабіль Багеля, яны знайшлі ўнутры цела Крытартха. На шыі дзіцяці былі сляды задушэння. Падчас расследавання паліцыя высветліла, што хлопчыка прынеслі ў ахвяру падчас рытуалу чорнай магіі.

Паводле звестак следства, уладальнік школы Джасадхан Сінгх, які нібыта верыць у "тантрычныя рытуалы", папрасіў аднаго са сваіх сыноў і дырэктара школы прынесці школьніка ў ахвяру. Багель задушыў хлопчыка, а два педагогі сачылі за тым, каб гэтага ніхто не заўважыў. У ахвярапрынашэнні ўзялі ўдзел пяцёра мужчын — усі іх арыштавалі.

 

Апошнія з дыназаўраў

Навукоўцы апісалі новы від дыназаўраў, які адносіцца да групы заўрапод. Гэта буйныя траваедныя дыназаўры з доўгай шыяй і доўгім хвастом. Да гэтай самай групы адносяцца такія вядомыя віды, як дыпладок або брантазаўр.

Школьник, которого принесли в жертву, и “священные” ёжики — #ИхНравы
Рэйсы беспілотнага аўтобуса адмяніліся праз напад вандалаў / E. Blažio / LRT nuotr.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі