Эверэст вырас, у Германіі затрымалі шпіёнку, папугаі кашмараць горад — #ІхНоравы

Эверэст

Эверэст / @rubanau_collage

Апошнія дні свет не адрывае вачэй ад Лівана, дзе пачалася наземная аперацыя ізраільскага войска.

У той жа час на іншым баку планеты жыхары аргенцінскага мястэчка пакутуюць ад нападаў папугаяў, якія літаральна ператварылі іх жыццё ў хічкокаўскі трылер.

Пра гэта, а таксама пра выпадкова знойдзеную карціну Пікаса — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.


Ізраіль пачынае “мэтаскіраваныя наземныя рэйды” ў Ліване

У аўторак ізраільскія вайскоўцы заклікалі некалькі паўднёваліванскіх абшчын паблізу мяжы пакінуць свае дамы неўзабаве пасля пачатку аперацыі супраць аб'ектаў “Хезбалы”.

Эверэст вырас, у Германіі затрымалі шпіёнку, папугаі кашмараць горад — #ІхНоравы
Турысты ў Гімалаях / Ted Bryan Yu / Unsplash

Даследчыкі кажуць, што Эверэст — гэта свайго роду анамалія, бо яго вяршыня прыкладна на 250 метраў вышэйшая за іншыя самыя высокія горы Гімалаяў. У сувязі з гэтым узнікла пытанне, ці існуе нейкі глыбінны механізм, які робіць анамальную вышыню Эверэста яшчэ большай.

Тады навукоўцы стварылі камп’ютарныя мадэлі для вывучэння эвалюцыі рачных сетак у Гімалаях. Вынікі паказалі, што 89 тысяч гадоў таму плынь ракі Аруна стала часткай сістэмы ракі Косі. На думку даследчыкаў, гэта прывяло да ўзмацнення рачной эрозіі ў раёне Эверэста і з’яўлення цясніны ракі Аруна.


Старызнік знайшоў у склепе сапраўдную працу Пікаса

Мужчына на імя Луіджы Ло Роса наткнуўся на карціну ў 1962 годзе. Ён узяў згорнутае палатно з сабой у Пампеі, дзе карціна вісела ў таннай раме ў холе гасцёўні некалькі дзесяцігоддзяў. Ло Роса памёр, але яго сын Андрэа, якому цяпер 60 гадоў, заняўся пошукам мастака.

“Мой бацька быў на Капры і збіраў хлам, каб прадаць яго за бясцэнак. Ён знайшоў карціну яшчэ да майго нараджэння і паняцця не меў, хто такі Пікаса. Ён быў не вельмі культурны чалавек. Чытаючы пра працы Пікаса ў энцыклапедыі, я глядзеў на карціну і параўноўваў яе з яго подпісам. Я ўвесь час казаў бацьку, што подпісы падобныя, але ён не разумеў. Але па меры сталення я працягваў задавацца пытаннем”.

Эверэст вырас, у Германіі затрымалі шпіёнку, папугаі кашмараць горад — #ІхНоравы
Бацькі Андрэа Ло Роса з карцінай Пікаса на сцяне / Il Giorno

Андрэа сказаў, што думаў пазбавіцца ад карціны і што яго маці не хацела яе пакідаць. Яна ўвесь час казала, што тая выглядае "жахліва". Ён таксама сказаў, што некалькі разоў звязваўся з Фондам Пікаса ў Малазе, але там не выказалі ніякай цікавасці да вывучэння карціны, лічачы, што яна падробленая.

Сям'я звярнулася па параду да групы экспертаў, уключаючы вядомага дэтэктыва па мастацтве Маўрыцыа Серачыні. Пасля многіх гадоў складаных расследаванняў графолаг Чынцыя Альцьеры пацвердзіла, што подпіс на карціне сапраўды належыць Пікаса.

Сёння карціна ацэньваецца ў 6 мільёнаў еўра.

Мяркуецца, што на карціне выяўленая Дора Маар, французская фатографка і мастачка, якая, як казалі, была каханкай і музай Пікаса. На карціне таксама быў прыкметны подпіс Пікасо ў верхнім левым рагу.

Цяпер сям'я Ло Роса чакае канчатковага слова адносна сапраўднасці карціны ад Фонду Пікаса.


Папугаі захліснулі аргенцінскі горад віскам, калам і перабоямі з электрычнасцю

У мястэчку Іларыа Аскасубі ў Аргенціне жыхары змагаюцца з папугаямі.

Як кажуць біёлагі, тысячы зялёных, жоўтых і чырвоных птушак наляцелі пасля высечкі лясоў на навакольных пагорках. Яны перагрызаюць гарадскія электрычныя кабелі, выклікаючы адключэнні, і перашкаджаюць жыхарам сваім няспынным віскам і звычайным забруджаннем усяго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі