Школьны аўтобус згарэў у Клімавічах
29 кастрычніка ў 9:12 клімавіцкія ратавальнікі атрымалі звесткі пра пажар у гаражы на тэрыторыі сярэдняй школы №3 на вуліцы Камуністычнай, 23. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС пабачылі, што гарыць гаражны бокс і дах, ідзе шчыльны дым.
Ратавальнікі лакалізавалі і ліквідавалі пажар. Пацярпелых пры інцыдэнце няма. Агонь пашкодзіў 650 квадратных метраў даху, знішчыў аўтобус "МАЗ-241", пашкодзіў маёмасць у гаражы непадалёку і фарбу на аўтамабілі "Фальксваген Пасат Б5".
Мяркуецца, што прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне ў аўтобусе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.