Шмат цяжкіх пацыентаў, хварэюць дзеці — спецыяліст аб сітуацыі з COVID у Брэсце

У Брэсцкай вобласці цалкам прышчэпленыя ад COVID менш за 15% жыхароў​ / БелТА
У Брэсцкай вобласці цалкам прышчэпленыя ад COVID менш за 15% жыхароў​ / БелТА

З канца жніўня колькасць хворых на COVID-19 у Брэсцкай вобласці павялічылася больш чым у тры разы, паведамляе БелТА са спасылкай на намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Дзмітрыя Гарагляда.

"Дэльта-штам актыўны. Захворванне нярэдка працякае ў цяжкай форме, пацыенты маюць патрэбу ў вялікіх аб'ёмах кіслароду, павялічылася колькасць хворых у рэанімацыйных аддзяленнях", — распавёў чыноўнік.

Па яго словах, чацвёртая хваля адрозніваецца ад папярэдніх тым, што хварэе ўсё больш маладых людзей, "часам прыходзіцца шпіталізаваць падлеткаў і дзяцей".

Хворых на COVID-19 шпіталізуюць ва ўсе ЦРБ, Брэсцкую гарадскую бальніцу №1 і ЦГБ, а таксама абласную клінічную бальніцу. Акрамя таго, абласныя процітуберкулёзны і скурна-венералагічны дыспансеры часткова перапрафіляваны для рэабілітацыі пацыентаў пасля перанесенага COVID.

Спецыялісты па-ранейшаму заклікаюць вакцынавацца. У Брэсцкай вобласці цалкам прышчэпленыя менш за 15% жыхароў, першую дозу атрымалі — менш за 20%.

Індыйскі штам каранавіруса (дэльта-штам) у Беларусі выявілі ў чэрвені. Ён характарызуецца імклівым развіццём хваробы і хуткім паражэннем лёгкіх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі